У Гродне мужчына знайшоў жаночую сумачку з вялікай сумай грошай і вярнуў яе ўладальніцы
8 снежня 39‑гадовая жыхарка Гродна пайшла ў супермаркет, узяўшы з сабой сумачку, дзе акрамя пашпарта была вялікая сума грошай у розных валютах (14 тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце). На выхадзе з крамы жанчына выпадкова пакінула сумачку каля аўтамабіля.
Калі яна заўважыла прапажу, то звярнулася ў РАУС.
Тым часам у міліцыю паступіла інфармацыя пра знаходку на вуліцы Гагарына. Аказалася, што гэта была тая самая сумачка.
Мужчына, які знайшоў рэч на паркоўцы, праглядзеў змесціва і прыняў рашэнне вярнуць грошы ўладальніцы.
Чытайце таксама:
Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне
Дырэктар мінскага бізнэс-цэнтра захацеў адкрыць свой рэстаран і для гэтага скраў 200 тысяч рублёў
На Магілёўшчыне мужчына звольніўся і вынес з працы дзве тоны сала