БЕЛ Ł РУС

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

11.12.2025 / 19:26

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сваім указам падоўжыў асноўныя льготы для электрамабіляў да 2028 года, аднак адмяніў права для іх на бясплатную паркоўку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Ільготы па ПДВ і інвестыцыйным выліку пры куплі электрамабіляў будуць працягваць дзейнічаць да 31 снежня 2028 года. Пры гэтым прэферэнцыі для ўстаноўкі і абслугоўвання зарадных станцый становяцца бестэрміновымі.

Дакумент прызначае РУП «Белтэлеком» другім аператарам, які будзе займацца будаўніцтвам і абслугоўваннем павольных зарадных станцый магутнасцю да 44 кВт. Забудоўшчыкі атрымліваюць права перадаваць зарадныя станцыі і інфраструктуру электрасетак дзяржаўным аператарам для бясплатнага выкарыстання.

У той жа час уладальнікам электрамабіляў больш не будзе давацца бясплатная паркоўка.

Чытайце таксама:

«Поўны фарш, а цана як у пустой Tesla». Чым (не) задаволеныя ўладальнікі кітайскіх электрамабіляў

Колькі ў Кітаі каштуюць машыны, на якія ў Беларусі будуць наляпляць шыльдзік Zubr

У цэнтры Мінска з'явіўся хаб, дзе можна зараджаць 22 электрааўтамабілі адначасова

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў

Каментары да артыкула