БЕЛ Ł РУС

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку

11.12.2025 / 17:20

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю запускае акцыю «Кожная пятніца — роднае, сваё!». Яна накіраваная ў першую чаргу на павялічэнне долі беларускіх тавараў на ўнутраным рынку, але ахоплівае куды больш сфер жыцця.

Ведамства заклікае беларусаў раз на тыдзень не толькі купляць мясцовыя прадукты, але таксама апранаць адзенне і абутак беларускай вытворчасці, чытаць і размаўляць па-беларуску, а таксама слухаць беларускую музыку.

Пра акцыю аб’явіў намеснік міністра Алег Дзікун, выступаючы на рускай мове ў чацвер, 11 снежня, на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Чакаецца, што па пятніцах беларускія вытворцы і гандлёвыя сеткі будуць рабіць зніжкі на беларускія тавары. Пакупнікі ў сваю чаргу могуць падтрымаць ініцыятыву, купляючы беларускае і расказваючы пра акцыю ў сацсетках з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.

Пачаць удзельнічаць у акцыі можна ўжо заўтра.

Чытайце таксама:

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў

Каментары да артыкула