БЕЛ Ł РУС

Бягуха Марына Арзамасава трэцім разам стала маці

11.12.2025 / 12:46

Арына Жураўская

У чэмпіёнкі свету па бегу і яе мужа Іллі Арзамасава нарадзіўся сын.

Марына Арзамасава з мужам Іллём

Папаўнення ў сям’я Марына Арзамасава з мужам і дзвюма дочкамі чакалі бліжэй да навагодніх свят. Бягуха нават жартавала, што не хацела б, каб сын нарадзіўся недзе пад Новы год.

Але сустрэча з малечай адбылася раней. Хлопчык нарадзіўся 10 снежня ў 6‑й радзільні Мінска — амаль на 37 тыдні.

Марына расказала ў сторыс, што хоць і вельмі хвалявалася за сына, але з ім усё добра:

— Значна хутчэй я нарадзіла, чым мінулых дзяцей. Ён маленькі… Хаця ну як маленькі? 50 сантыметраў і 2890 грамаў. Я сама нарадзілася меншай за яго. З цёмным валоссем. Вочкі пакуль не зразумела, якія. Прыгожанькі такі. На шчасце, усё добра. Немаўля адразу ж заплакала, доўга крычала. Ён не ў рэанімацыі, мне ўвечары ўжо прыносілі яго пазнаёміцца, пакарміць. Ноч ён правёў у звычайным дзіцячым аддзяленні.

Чытайце таксама:

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай

Домрачава і Скардзіна далучыліся да чэленджу, каб сабраць грошы на рэабілітацыю дачкі Арзамасавай

Спартоўка Марына Арзамасава кінула трэнерскую працу, каб ратаваць дачку з цяжкім аўтаімунным захворваннем

Каментары да артыкула