БЕЛ Ł РУС

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў

11.12.2025 / 9:41

Nashaniva.com

Самалёт прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна не змог прызямліцца ў Маскве. Аэрапорты былі закрытыя праз атаку ўкраінскіх дронаў.

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Самалёт, на борце якога знаходзіўся прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, не змог уначы 11 снежня здзейсніць пасадку ў Маскве, піша Baza. Праз атаку ўкраінскіх дронаў усе аэрапорты маскоўскага авіявузла не прымалі і не адпраўлялі рэйсы.

Самалёт Пашыняна амаль гадзіну кружыў над Цвярской вобласцю, чакаючы дазволу на пасадку, піша Baza, але так яго і не атрымаў. У выніку самалёт адправіўся ў Санкт-Пецярбург, дзе прызямліўся каля першай ночы ў Пулкаве.

Пашынян ляцеў у Маскву, каб узяць удзел у пасяджэнні міжурадавага савета Еўразійскага эканамічнага саюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула