Чатыры чалавекі пацярпелі падчас пажару ў доме на праспекце Незалежнасці
Пажар з пацярпелымі адбыўся ў сутарэнні дома на праспекце Незалежнасці, паведамляе МНС.
Інцыдэнт адбыўся ў адным з шматкватэрных дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі. У сутарэнным памяшканні ўспыхнулі пары лёгказапальнай вадкасці.
Праз гэта загарэлася маёмасць. Адтуль у бальніцу даставілі чатырох чалавек.
Што стала прычынай, высвятляецца.