55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле
Дзмітрый Кажадуб раней займаўся арэндным бізнэсам.
Дзмітрый Кажадуб. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Дзмітрыю Кажадубу 55 гадоў. Ён родам з Мазыра. У 1994 годзе мужчына скончыў мясцовы педагагічны інстытут імя Крупскай.
Дзмітрый любіць падарожнічаць, плаваць на лодках і катацца на ровары. У анкетах на сайтах знаёмстваў ён пазначаў, што цікавіцца гістарычнымі фільмамі, хард-рокам і палітыкай. Мяркуючы па рэпостах у сацсетках, Дзмітрый — фанат гуртоў Neuro Dubel і Стары Ольса, рэпосціў і шмат сучаснай музыкі кшталту Imagine Dragons і Coldplay.
Дзмітрый Кажадуб. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Раней Кажадуб меў уласную справу. З 2013 па 2019 год ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Асноўным відам дзейнасці была здача ў наём уласнай нерухомасці.
Дзмітрыя асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яго прызналі вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Апошнім часам па гэтым артыкуле судзілі за напісанне ў чат-бот канала «Беларусі Гаюн». Дакладны прысуд мужчыны невядомы —яму прызначылі ці хімію з накіраваннем, ці калонію.
Чытайце таксама:
Кіраўніка прадукту шматмільённага IT-стартапа асудзілі да калоніі за Гаюна
Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер