БЕЛ Ł РУС

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

11.12.2025 / 11:7

Nashaniva.com

Барыс Хусаінаў займаў кіроўную пасаду ў сэрвіснай структуры буйнога машынабудаўнічага холдынга «Амкадор». Імаверна, ягоны пераслед звязаны са справай Гаюна.

Барыс Хусаінаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Барысу Хусаінаву 31 год. У 2018 годзе ён закончыў прыватны Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, атрымаўшы дыплом эканаміста па спецыяльнасці «камерцыйная дзейнасць».

Мужчына працаваў намеснікам начальніка аддзела ў кампаніі «Амкадор-Спецсэрвіс». Гэтае прадпрыемства ўваходзіць у склад нацыяналізаванага цяпер холдынга «Амкадор» і займаецца дыягностыкай, рамонтам і продажам запчастак для пагрузчыкаў і іншай тэхнікі.

Барыс захапляецца аўтамабілямі і падарожжамі.

Барыс Хусаінаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Прысуд Хусаінаву набыў моц у снежні 2025 года. Яго прызналі вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Часцей за ўсё паводле гэтага артыкула судзяць за напісанне паведамленняў у бот праекта «Беларускі Гаюн».

Суд прызначыў Барысу Хусаінаву хатнюю хімію.

Мужчыну ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў», які вядзе МУС.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках ці на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай.

Чытайце таксама:

Кіраўніка прадукту шматмільённага IT-стартапа асудзілі да калоніі за Гаюн

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Каментары да артыкула