БЕЛ Ł РУС

У Гродне рабочы экскаватарам выкапаў мінамётны снарад

10.12.2025 / 20:50

Nashaniva.com

Небяспечную знаходку выявілі 8 снежня падчас рамонтных работ на праспекце Касманаўтаў у Гродне. Там рабочы выкапаў экскаватарам мінамётны снарад узору 1916 года.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Мужчына адразу ж спыніў усе работы і паведаміў пра знаходку ў міліцыю.

Раней падобны інцыдэнт адбыўся 3 снежня ў Ашмянскім раёне. Мясцовы жыхар паведаміў у РАУС, што знайшоў снарады. Мужчына прывёз металалом у пункт прыёму. Там пры сартаванні натыкнуліся на падазроныя прадметы авальнай формы. Аказалася, што гэта два 76‑міліметровыя артылерыйскія снарады і два выбухоўнікі да іх.

Снарады знішчылі. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

У Расонскім раёне знайшлі 24 міны

У Івацэвічах жанчына знайшла ў калодзежы боепрыпас часоў вайны

Проста ў цэнтры Новалукомля знайшлі авіяцыйную бомбу

Каментары да артыкула