Жыхар Лунінца здаваў у арэнду кватэру, якой не існавала
У месенджары 24‑гадовы жыхар Лунінца звязваўся з людзьмі, прапаноўваючы нібыта наяўнае ў яго жыллё ў Мінску для арэнды. Дамовіўшыся з кліентам адносна кошту паслугі, ён даваў інфармацыю пра банкаўскую карту, куды трэба было залічыць аплату.
Фота ілюстрацыйнае
Сярод кліентаў махляра аказаўся 21‑гадовы мінчук, які аддаў за арэнду жылля больш за 800 рублёў. Іншай ахвярай аферыста стаў 23‑гадовы жыхар Мінска, які перадаў за жыллё больш за 100 рублёў. Цяпер устанаўліваюцца іншыя грамадзяне, пацярпелыя ад гэтай дзейнасці.
Атрыманыя грошы малады чалавек адразу траціў у інтэрнэт-казіно. Падманутым грамадзянам ён паведамляў выдуманую прычыну, па якой кватэра не можа быць здадзена ў названы тэрмін, абяцаў вярнуць грошы, але не рабіў гэтага.
Раней гэты чалавек ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падобныя дзеянні. Супраць яго заведзена крымінальная справа за махлярства.
Чытайце таксама:
Махляры рассылаюць навагоднія паштоўкі з вірусамі
З 1 верасня беларусы 191 раз пагарэлі на спробах аформіць візы ці гарачыя туры праз сацсеткі