БЕЛ Ł РУС

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова і яшчэ пяцёра атлетаў атрымалі статус нейтральных спартоўцаў

10.12.2025 / 15:37

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і снаўборду (FIS) апублікавала спіс першых дзевяці спартсменаў з Беларусі і Расіі, якім прысвоены статус індывідуальнага нейтральнага атлета (AIN), піша БелТА.

Нейтральныя статусы атрымалі беларускія фрыстайлісты Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава, Ігар Драбянкоў і Уладзіслаў Вазнюк, а таксама гарналыжніца Марыя Шканава. Акрамя таго, у спіс увайшлі трое расійскіх спартоўцаў.

Названыя атлеты змогуць прыняць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Італіі. На працягу бліжэйшых дзён і тыдняў па меры правядзення дадатковых праверак адпаведнасці патрабаванням FIS будуць публікавацца абноўленыя версіі спісу нейтральных атлетаў.

Наступныя этапы Кубка свету па лыжнай акрабатыцы пройдуць у кітайскім Чжанцзякоў (20 снежня), канадскім Лак-Бопары (6—7 студзеня) і амерыканскіх Лейк-Плэсідзе (11.01) і Дзіў-Вэлі (18.01).

Да Алімпійскіх гульняў спаборніцтвы па слаламе ў гарналыжніц прымуць французскі Куршавель (16 снежня), аўстрыйскі Земерынг (28.12), славенская Краньска Гора (4 студзеня), аўстрыйскі Флахау (13.01) і чэшскі Шпіндлерув Млын (25.01)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула