БЕЛ Ł РУС

З суботы пахаладае

10.12.2025 / 14:51

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 11—13 снежня.

У чацвер надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая вільготная паветраная маса. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе +4..+10°С.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём па паўночным усходзе з мокрым снегам.

Тэмпература паветра на працягу сутак +2..+7°С, днём месцамі па краіне да +9°С, у другой палове дня ў паўночна-ўсходніх раёнах чакаецца паніжэнне да -3°С.

У суботу, 13 снежня, ноччу адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, следам за якім чакаецца ўварванне арктычных паветраных мас з поўначы Еўропы

Ноччу -2..-9°С, максімальная днём 0..-7°С; у заходніх і паўднёвых раёнах ноччу -1..+4°С, днём месцамі да +6°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула