БЕЛ Ł РУС

Польшча можа перадаць Украіне знішчальнікі МіГ-29

10.12.2025 / 10:24

Nashaniva.com

Генеральны штаб Войска Польскага абвясціў аб магчымасці перадачы Украіне ўсіх знішчальнікаў МіГ-29, якія яшчэ застаюцца на ўзбраенні Польшчы. Як паведамілі ў Генштабе, іх далейшая мадэрнізацыя ўжо не мае сэнсу.

Як адзначаецца ў паведамленні, далейшая мадэрнізацыя гэтых баявых самалётаў лічыцца неперспектыўнай. Задачы патрулявання паветранай прасторы краіны будуць цалкам выконваць знішчальнікі F-16 і паўднёвакарэйскія FA-50.

Узамен за перадачу МіГ-29 Польшча разлічвае на дапамогу ўкраінскіх інжынераў у распрацоўцы польскіх праграм развіцця дронаў і ракетнага ўзбраення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула