БЕЛ Ł РУС

Марыя Карына Мачада не прыедзе на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру праз пагрозы з боку Нікаласа Мадура

10.12.2025 / 10:17

Nashaniva.com

Пасля пагроз з боку аўтарытарнага кіраўніцтва сваёй краіны сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Марыя Карына Мачада з Венесуэлы не возьме ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання ў Осла.

Марыя Карына Мачада. Фота: Jesus Vargas/Getty Images

Замест Марыі Карыны Мачада на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў Осла прыедзе дачка лаўрэаткі. Цырымонія адбудзецца сёння.

Гэта пацвердзіў дырэктар Нарвежскага Нобелеўскага інстытута Крыcцьян Берг Харпвікен. Паводле яго слоў, дачка Мачада таксама выступіць з прамоваю, якую напісала яе маці. Дзе знаходзіцца сама Мачада, ён не ведае.

У кастрычніку Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію Марыі Карыне Мачада «за яе нястомную барацьбу за дэмакратычныя правы народа Венесуэлы і за яе намаганні па забеспячэнні справядлівага і мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі».

Мачада прысвяціла ўзнагароду «пакутнаму народу Венесуэлы», а таксама прэзідэнту ЗША Дональду Трампу за яго падтрымку венесуэльскай апазіцыі. Пасля гэтага аўтарытарны прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура пачаў пагражаць Мачада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула