БЕЛ Ł РУС

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

10.12.2025 / 10:4

Nashaniva.com

Вашынгтон згодны з тым, каб гарантыі бяспекі для Украіны былі аформлены як закон, ухвалены Кангрэсам ЗША.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Peter Morrison

Уладзімір Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне.

Паводле яго слоў, адзін з такіх дакументаў — гэта «мірны план» з 20 пунктаў, які пастаянна змяняецца. Два іншыя — гэта гарантыі бяспекі для Украіны і праект пасляваеннага аднаўлення краіны, які «павінен працаваць пасля таго, як скончыцца вайна або будзе спыненне агню».

Зяленскі ўдакладніў, што Вашынгтон згодны з тым, каб гарантыі бяспекі для Украіны былі аформлены як закон, ухвалены Кангрэсам ЗША.

«Амерыканцы сказалі нам наступнае: яны хочуць, каб гэтым разам ва Украіны былі рэалістычныя гарантыі бяспекі, ухваленыя Кангрэсам, каб мы сапраўды гэта адчувалі, каб у нас была зброя, а ў выпадку неабходнасці ўжываліся санкцыі, каб у нас была СПА, і каб было па ўзору пятай артыкулы [Статута НАТА], аднак гэтыя дэталі мы пакуль яшчэ не прапрацоўвалі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план

Трамп: Зяленскаму давядзецца ўзяць сябе ў рукі і прыняць здзелку, бо Украіна прайграе ў вайне

Каментары да артыкула