БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўвялі новыя тарыфы на платныя дарогі

10.12.2025 / 9:24

Nashaniva.com

Расцэнкі змяніліся як для двухвосевых аўто з масай да 3,5 т, так і для трохвосевых і чатырохвосевых машын, вага якіх перавышае 3,5 т.

Фота: Tochka.by

Цяпер уладальнікі двухвосевых транспартных сродкаў з агульнай масай больш за 3,5 т павінны заплаціць €0,117 за кіламетр, трохвосевых — €0,146.

А чатырохвосевыя і больш аўто з вагой 3,5 тоны і больш — €0,176.

Таксама змянілася кошт электронных віньетак. Трэба будзе заплаціць €20 за 15-дзённую, €32 за месячную і €110 за гадавую.

Пастановай замацаваны новыя сумы платы ў павялічаным памеры і па разавым тарыфе.

Так, разавы тарыф для ўладальніка аўто з агульнай масай да 3,5 т уключна будзе каштаваць €14

Грошы за платныя дарогі ў Беларусі бяруць з транспарту, чыя маса не перавышае 3,5 т і які зарэгістраваны за межамі тэрыторый дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Таксама сюды падпадаюць іншыя транспартныя сродкі (грузавікі, аўтобусы і дамы на колах) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т, піша Tochka.by.

Астатні транспарт, у тым ліку аўто катэгорыі В, зарэгістраваныя ў Беларусі, ад платы вызваляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула