БЕЛ Ł РУС

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек

9.12.2025 / 23:14

Nashaniva.com

За амаль чатыры гады вайны з Украінай расійскія ўдзельнікі баявых дзеянняў, якія вярнуліся з фронту, забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек. Гаворка ідзе пра вайскоўцаў, якія вярнуліся да цывільнага жыцця ў рамках адпачынку, пасля ранення, заканчэння кантракта або звальнення са службы. Расійскае выданне «Вёрстка» пры ўдзеле нямецкага Die Welt дэталёва вывучыла сотні судовых рашэнняў.

Узнагароды аднаго з забойцаў-ветэранаў Фарыда Халімава. Фота: асабістая старонка ў «Аднакласніках»

Высветлілася, што ад рук тых, хто вярнуўся з фронту, загінуў як мінімум 551 чалавек — 274 з іх былі забітыя, 163 памерлі пасля атрымання цяжкіх цялесных пашкоджанняў, астатнія загінулі ў ДТЗ і іншых злачынствах.

Больш за палову смерцяў — на рахунку экс-зняволеных. З 281 раней судзімага вайскоўца, якія пасля вяртання з фронту зноў забілі або прычынілі шкоду, якая пацягнула за сабой смерць, як мінімум 142 сядзелі ў калоніях за аналагічныя злачынствы.

Ад рук удзельнікаў баявых дзеяняў, якія вярнуліся, моцна пацярпелі яшчэ 465 чалавек. Больш за палову з іх — 252 чалавекі — прыпала на долю былых зняволеных.

Большасць спраў — побытовыя канфлікты, у палове з якіх фігуруюць алкаголь і наркотыкі. Часцей за ўсё ахвярамі становяцца сваякі і знаёмыя вайскоўцаў.

З больш чым 700 апублікаваных судовых пастаноў, прааналізаваных «Вёрсткай», менш як у 10% выпадкаў суддзі не ўлічылі ў якасці змякчальных абставінаў удзел абвінавачаных у баявых дзеяннях. У 90% — прынялі да ўвагі.

Чытайце таксама:

У расійскім Валгаградзе раней судзімы за разбой ветэран забіў ветэрана-забойцу

«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць

Прысуджаны да 25 гадоў калоніі за канібалізм валгаградзец з'ехаў на вайну з Украінай

Каментары да артыкула