Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі
Папулярны партал Pornhub апублікаваў статыстыку наконт таго, якое порна глядзелі ў розных краінах свету ў 2025 годзе. У Беларусі найбольшай папулярнасцю карысталася відэа з анальным сэксам.
Фота: «Наша Ніва»
Лідарам у сусветным рэйтынгу стала катэгорыя «Лесбіянкі» (Lesbian). У параўнанні з мінулым годам яна паднялася адразу на тры пазіцыі. А вось леташні фаварыт — відэа з «мілфамі» (жанчынамі 33—44 гадоў) — апусціўся на трэцяе месца.
На другім месцы па папулярнасці размясціліся ролікі з трансгендарамі.
У пяцёрку таксама ўвайшлі «анальны сэкс» (4‑е месца) і «сталыя» (Mature — жанчыны 45—59 гадоў). Апошняя катэгорыя захавала сваю пазіцыю з мінулага года.
Самыя папулярныя порнажанры ў свеце ў 2025 годзе. Крыніца: Pornhub
Акрамя топ-5, назіраўся ўсплёск цікавасці да індыйскага порна (катэгорыя паднялася на 15 радкоў) і катэгорыі «сола дзяўчыны» (+10 пазіцый). Таксама значна выраслі запыты на лацінаамерыканак (Latina, +9), карэянак (Korean, +8) і аральны сэкс (Blowjob, +7).
Хто і колькі глядзіць?
Лідарам па працягласці наведвання сёлета стала Японія: сярэдні час візіту склаў 11 хвілін і 2 секунды (летась Японія была на 8‑м месцы з паказчыкам 9:42).
Сярэдні час прагляду ў свеце склаў 9 хвілін 33 секунды, што на 7 секунд менш, чым год таму. Пры гэтым наведвальніцы сайта праводзілі там у сярэднім на 15 секунд больш, чым мужчыны.
Час, праведзены на сайце за адзін візіт. Крыніца: Pornhub
Мужчынскія і жаночыя густы
Густы мужчын і жанчын традыцыйна адрозніваліся. Мужчыны часцей за ўсё шукалі: японскае порна, мілфаў, сталых і анальны сэкс.
Жанчыны аддавалі перавагу катэгорыям: лесбіянкі, японскае, мілфы і анал. Таксама яны на 155% часцей за мужчын глядзелі катэгорыю «Рэаліці».
Самыя папулярныя порнажанры ў свеце ў 2025 годзе адпаведна полу. Крыніца: Pornhub
А што наконт прыярытэтаў у нашым рэгіёне?
Беларусы перадусім глядзелі відэа з анальным сэксам. У гэтым яны падобныя да латвійцаў. А вось іншыя нашы суседзі — украінцы, літоўцы і палякі — аддалі перавагу пікантным сцэнам з удзелам «мілфаў».
Самых папулярныя порнажанры ў розных краінах ў 2025 годзе. Крыніца: Pornhub
Калі гаварыць пра Расію, то жыхарам гэтай краіны больш падабалася відэа з удзелам трансгендараў.
Аўтары агляду звязваюць глабальны рост папулярнасці гэтай катэгорыі з ростам прыняцця ЛГБТ-супольнасці.
Аднак у выпадку з Расіяй гэта выглядае іранічна: атрымліваецца, што спрацавала вядомае выслоўе «забаронены плод — салодкі». Чым мацней у краіне разгортваюць барацьбу з «ЛГБТ-прапагандай» і за ўмацаванне «традыцыйных каштоўнасцей», тым больш шараговыя грамадзяне шукаюць у сеціве сцэны з «нетрадыцыйнымі» практыкамі сэксу. Дарэчы, летась там у лідарах былі ролікі з практыкай анальнага сэксу.
Чытайце таксама:
У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс
Порна ў розных краінах Еўропы: у чым адрозненне
Навукоўцы высветлілі, у якой позе жанчыны часцей за ўсё атрымліваюць аргазм