11‑гадовага хлопчыка машына збіла ў Мінску на пешаходным пераходзе
Інцыдэнт адбыўся 9 снежня каля 17:00.
Аўтамабіль Geely пад кіраваннем 28‑гадовага вадзіцеля рухаўся па вуліцы Тыражнай і паварочваў на вуліцу Леаніда Беды, не прапусціўшы пешахода.
Па папярэдніх даных, дзіця пераходзіла дарогу на зялёнае святло, якое міргала.
Хлопчыка даставілі ў медыцынскую ўстанову для агляду.