БЕЛ Ł РУС

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ

9.12.2025 / 20:53

Nashaniva.com

МТЗ пачаў выпрабаванні новага магутнага трактара — Belarus 5425. Гэта трактар агульнага прызначэння з колавой формулай 4×4, з магутнасцю рухавіка 542 конскія сілы, які адпавядае экалагічнаму стандарту Stage IIIA, піша Blizko.by.

У трактары пастаўленая гідрамеханічная каробка перадач з электрагідраўлічным кіраваннем, што дазваляе пераключаць перадачы без разрыву патоку магутнасці. Муфта счаплення — шматдыскавая фрыкцыйная, якая працуе ў аліве.

Belarus 5425 абсталяваны пярэднім навясным прыстасаваннем грузапад’ёмнасцю 5,5 тысяч кг і заднім — 12 тысяч кг, а таксама заднім валам адбору магутнасці, гідрасістэмай з дзвюма аксіяльна-поршневымі помпамі сумарнай прадукцыйнасцю 305 л/хв. Гэта дазваляе працаваць з вялікай колькасцю сучаснай высокапрадукцыйнай сельскагаспадарчай тэхнікі. Магчымыя здвоеныя колы і баластныя грузы.

Бак на 900 літраў забяспечвае бесперапынную працу да 10 гадзін. Усе сістэмы кіруюцца з правага падлакотніка сядзення праз кнопкі і джойсцікі без механічных сувязяў, што зніжае стомленасць аператара і павышае прадукцыйнасць.

Пакуль толькі некалькі чалавек умеюць кіраваць гэтым трактарам, бо для працы з такой магутнасцю трэба засвоіць шмат нюансаў і прайсці ўсе этапы выпрабаванняў. У будучыні Belarus 5425 плануюць запусціць у серыйную вытворчасць.

Чытайце таксама:

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

На адным з участкаў МКАД забароняць рух ціхаходаў

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?

МТЗ у 2026 годзе выпусціць чатыры новыя мадэлі сякер, адну з падоўжанай ручкай

Каментары да артыкула