БЕЛ Ł РУС

Выставілі на продаж папулярную сетку цацачных крам

9.12.2025 / 18:3

Nashaniva.com

У Беларусі выставілі на продаж вядомую сетку крамаў дзіцячых цацак FUNtastik. Аб’ява з’явілася на платформе biz24. Сетка належыць кампаніі «Краіна цацак», якая ўваходзіць у групу бізнэсмена Уладзіміра Васілёнка, піша Office Life.

Фота: ТРК Triniti

Год таму кампанія запускала новы фармат — крамы пад брэндам «Беларуская цацка», і першы такі гандлёвы пункт адкрыўся ў мінскім ГЗЦ «Чэрвеньскі».

На сайце FUNtastik цяпер пазначаныя 22 крамы, якія працуюць у Мінску і іншых гарадах: Магілёве, Гродне, Брэсце, Віцебску, Рэчыцы, Баранавічах. Акрамя таго, ёсць дзве крамы пад брэндам «Беларуская цацка», дзе прапануецца толькі прадукцыя мясцовых вытворцаў.

Як удакладнілі журналісты ў кампаніі, пакупнікам прапануюць на выбар — або набыць увесь бізнэс цалкам, або купіць асобныя гандлёвыя аб’екты ў рэгіёнах. Магчыма нават проста набыць абсталяванне канкрэтнай крамы. Цана не фіксаваная і залежыць ад фармату здзелкі. Паводле слоў прадстаўнікоў кампаніі, да прапанаванага бізнэсу ўжо праяўляюць цікавасць.

Пакупніку абяцаюць працу ўжо наладжаных магазінаў з устойлівым патокам кліентаў, сфармаванай камандай, устаноўленымі стандартамі абслугоўвання, касавай сістэмай, наладжаным улікам тавару і дзейнай анлайн-падтрымкай — сайтам funtastik.by і сацсеткамі праекта.

Чытайце таксама:

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

У Мінску завяршаецца сезон сельгаскірмашоў. Дзе іх можна наведаць на выходных

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?

Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава

Каментары да артыкула