Расійская спявачка Таццяна Буланава стала студэнткай беларускай ВНУ
Культавая ў блаславенныя 1990‑я выканаўца паступіла ў прыватны Інстытут сучасных ведаў у Мінску. Таццяна хацела б атрымаць званне народнай артысткі.
«Для звання гэта таксама добра. Там вельмі цікавыя дысцыпліны, я буду вучыцца паводле індывідуальнага плану. Псіхалогія, гісторыя мастацтваў, гісторыя жывапісу — мне сапраўды гэта вельмі падабаецца, я нават сяджу ў інтэрнэце і шмат чытаю розных артыкулаў. Я буду перыядычна прыязджаць у Мінск, сустракацца з выкладчыкамі. Толькі атрымала студэнцкі білет, на першы курс мяне залічылі», — расказала артыстка на XIII Народнай прэміі «Зоркі Дарожнага радыё».
Зорка Буланавай узышла ў СССР у канцы 1980-х, яна праславілася такімі хітамі, як «Ясный мой свет», «Мой день», «Мой ненаглядный», «Синее море».
Яе другое прышэсце ў расійскую эстраду адбылося сёлета дзякуючы неймавернай падтанцоўцы.