БЕЛ Ł РУС

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі

9.12.2025 / 12:2

Nashaniva.com

Прэзідэнт Чэхіі Петр Павел у аўторак, 9 снежня, прызначыў лідара руху ANO Андрэя Бабіша прэм'ер-міністрам краіны. Бабіш, які нядаўна адсвяткаваў сваё 71-годдзе, стаў найстарэйшым палітыкам, які калі-небудзь узначальваў чэшскі ўрад.

Андрэй Бабіш. Фота: Milan Jaros / Bloomberg via Getty Images

Бабіш, які ўжо займаў пасаду прэм'ер-міністра, вяртаецца ва ўладу пасля чатырох гадоў у апазіцыі.

У кааліцыю з яго партыяй ANO увайшлі дзве правапапулісцкія сілы: «Свабода і прамая дэмакратыя», якая вяла кампанію на крытыцы міграцыі, у тым ліку з Украіны, а таксама «Аўтамабілісты для сябе», якая выступае супраць «зялёнага парадку дня».

У праекце праграмы новага ўрада гаворыцца, што ён адхіліць спробы стварэння агульнаеўрапейскай арміі. Таксама плануецца пашырэнне супрацоўніцтва са Славакіяй і Венгрыяй. 

Андрэй Бабіш, паводле Forbes, уваходзіць у дзясятку самых багатых людзей краіны. Новае прызначэнне адбылося на фоне доўгага канфлікту інтарэсаў. Бабіш з'яўляецца ўладальнікам холдынга Agrofert, які атрымлівае субсідыі ад Еўрасаюза.

Прэзідэнт Павел неаднаразова заклікаў лідара ANO вырашыць гэты канфлікт. У выніку Бабіш заявіў, што перадае Agrofert у кіраванне трасту, і толькі пасля гэтага атрымаў згоду прэзідэнта на прызначэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула