Кіраўнік магілёўскага рыцарскага клуба «Барысфен» выйшаў на волю пасля 30 сутак
Кіраўнік рыцарскага клуба «Барысфен» пры Магілёўскім гарадскім доме культуры Павел Пастухоў (Станкевіч) выйшаў на волю пасля двух арыштаў па 15 сутак запар, паведамляюць крыніцы mogilev.media.
Пра затрыманне рэканструктара і арганізатара забаўляльных мерапрыемстваў на сярэдневяковую тэматыку паведамлялася ў лістападзе. Таксама ў лістападзе стала вядома, што сацыяльныя сеткі клуба «Барысфен» і асабістыя старонкі Паўла прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Паводле крыніц, Пастухова наперадзе яшчэ чакае судовае разбіральніцтва, але пакуль невядома, паводле якой справы і якімі могуць быць для яго далейшыя юрыдычныя санкцыі.