БЕЛ Ł РУС

Наркакур’ера з тысячамі доз затрымалі ў Мінску

9.12.2025 / 9:27

Nashaniva.com

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю пры падтрымцы байцоў «Алмаза» затрымалі 39‑гадовага мінчука.

У затрыманага было выяўлена больш за кілаграм асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — мефедрону, а ў схованках-закладках — блізу 2 кг амфетаміну.

Тысячы смяротных доз наркотыкаў прызначаліся для іншых кур’ераў і спажыўцоў, аднак дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі яны былі канфіскаваныя з незаконнага абарачэння.

Затрыманы прызнаўся, што стаў наркакур’ерам амаль месяц назад, пагадзіўшыся на прапанову ананімнага карыстальніка ў сацсетцы. У гэты ж перыяд ён пачаў ужываць наркотыкі. Мужчына паўгода не працаваў, жыў з маці, у ейнай кватэры фасаваў «тавары».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула