БЕЛ Ł РУС

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану

9.12.2025 / 8:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак пахваліўся, што за ягоным прэзідэнцтвам Штаты не проста не выдаткоўваюць сродкі на падтрымку Украіны ў вайне супраць Расіі, але і зарабляюць на гэтым, і зноў паўтарыў, што хоча спыніць забойствы людзей. Пра гэта Трамп заявіў падчас круглага стала з прадстаўнікамі амерыканскага аграбізнэсу ў адказ на пытанні журналістаў, піша «Укрінфарм».

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Джо Байдэн даў ім (украінцам) $350 мільярдаў, а я ім нічога не даю. Але я даў ім спачатку «Джавеліны»… але Абама даў коўдры…», — сказаў ён.

Паводле слоў Трампа, цяпер сітуацыя «цудоўная», але ёсць адна праблема: «Шмат людзей гіне, і я хачу, каб гэта спынілася».

Ён зноў заявіў, што за мінулы месяц ва Украіне загінула 27 тысяч вайскоўцаў — «пераважна ўкраінскія жаўнеры і расійскія салдаты».

Разам з тым Трамп нагадаў, што ЗША прадаюць сваё ўзбраенне краінам НАТА «за поўную цану», а НАТА перадае яго Украіне.

«Я думаю, яны маглі б перадаваць яго і іншым, але найчасцей перадаюць яго Украіне. І яны працуюць з Украінай над умовамі размеркавання ўзбраення, ракет і г.д. Але мы выдаткоўваем не грошы, а ахвяруем час дзеля гуманных мэт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула