Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі
Брэсцкая міліцыя паведаміла, што кіроўца маршрутнага таксі, які замест таго, каб сачыць за дарогай, гуляе ў анлайн-казіно проста падчас руху, ужо знойдзены і пакараны.
Парушальнікам аказаўся 36‑гадовы жыхар Брэста.
Паведамляецца, што за небяспечную язду ён ужо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а якое яму вызначылі пакаранне — не ўдакладняецца.
Чытайце таксама:
У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі
Што зменіцца ў працы маршрутак — асноўныя новаўвядзенні
«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць
«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі