БЕЛ Ł РУС

У баі на ўсходзе Украіны загінуў украінскі пілот

8.12.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Прэс-служба Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны паведаміла, што апоўдні 8 снежня на ўсходнім напрамку баявых дзеянняў загінуў старшы штурман 39‑й брыгады тактычнай авіяцыі падпалкоўнік Яўген Іваноў.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: digitalcombatsimulator.com

Паведамляецца, што Яўген Іваноў выконваў баявое заданне на самалёце Су-27.

Абставіны здарэння высвятляюцца. 

Чытайце таксама:

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Каментары да артыкула