З 1 верасня беларусы 191 раз пагарэлі на спробах аформіць візы ці гарачыя туры праз сацсеткі
З 1 верасня аўтаматызаваная сістэма Нацбанка зафіксавала 191 выпадак махлярства пры афармленні візы або набыцці «гарачых» тураў. Агульная сума стратаў склала 188 тысяч рублёў, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Фота ілюстрацыйнае
Сутнасць схемы наступная: махляры ў сацыяльных сетках размяшчаюць прывабныя прапановы афармлення візы або продажу турыстычных паездак. Пад выглядам менеджара або агента яны звязваюцца з кліентам і пераконваюць яго зрабіць папярэднюю аплату (візы, страхоўкі, квіткоў і г.д.).
Пасля пералічэння грошай «прадстаўнік кампаніі» знікае, а візу або тур кліент не атрымлівае.
Дзеля таго, каб пазбегнуць падману, спецыялісты раяць:
- старанна правяраць турфірму або візавае агенцтва, пераканацца ў дзейнасці фізічнага офіса;
- ніколі не пералічваць грошы на банкаўскую карту фізічнай асобы або на чужы крыптакашалёк.
Чытайце таксама:
Махляры абдурылі 87‑гадовую пенсіянерку на 100 тысяч рублёў
Мінчук прайшоў тэст для працы ў Нарвегіі і страціў 2400 рублёў