У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай
У Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд 30‑гадоваму Канстанціну Кабурнееву, жыхару мястэчка Камарын, што ў Брагінскім раёне, пішуць праваабаронцы.
Яго абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, яму прызначылі «хімію» ці пазбаўленне волі.
Пра Канстанціна Кабурнеева вядома, што ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у сферы лесанарыхтовак, імаверна, меў вытворчасць у дрэваапрацоўцы, піша «Гомельская Вясна».