БЕЛ Ł РУС

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

8.12.2025 / 12:46

Nashaniva.com

Колькі тыдняў пасля гучнага абрабавання ў Луўры — новыя непрыемнасці: у бібліятэцы музея адбыўся працёк вады, у выніку чаго пацярпелі кнігі.

Уваход у Луўр. Фота: AP Photo/Emma Da Silva

Намеснік адміністратара музея Фрэнсіс Стэйнбок паведаміў, што ад працёку пацярпела ад 300 да 400 прадметаў, пераважна кнігі, падлік яшчэ працягваецца, піша Бі-бі-сі.

Паводле яго, працечка адбылася ў аддзеле егіпталогіі — пацярпелі кнігі, якімі карыстаюцца егіптолагі, але ніводнае каштоўнае выданне не пацярпела. Гэта навуковая дакументацыя і часопісы па егіпталогіі канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

«Ніводны прадмет культурнай спадчыны не пацярпеў», — запэўніў Стэйнбок.

Паводле ягоных словаў, кнігі будуць высушаныя, пераплеценныя, адноўленыя і вернутыя на паліцы. «На гэты момант у нас няма незваротных або канчатковых страт», — падкрэсліў ён. 

Паводле інфармацыі Bloomberg, прычынай стаўся праз памылку адкрыты клапан у гідраўлічнай сістэме ацяплення і вентыляцыі бібліятэкі. Сістэма была састарэлай і ўжо некалькі месяцаў адключаная, яе планавалі замяніць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула