БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцкім раёне кіроўца наехаў на дзіка, які выбег на дарогу

8.12.2025 / 12:18

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 5 снежня на дарозе Акцябрскі — Парычы — Рэчыца. Жывёліна нечакана выбегла на праезную частку перад транспартам.

У выніку здарэння 29‑гадовая пасажырка, якая знаходзілася на пярэднім пасажырскім сядзенні, атрымала траўмы і была шпіталізаваная.

Там ёй дапамаглі, пасля чаго пацярпелую адпусцілі дадому.

Жывёліна загінула на месцы ДТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула