БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе

8.12.2025 / 11:39

Nashaniva.com

Еўрапейскі саюз анансаваў працяг фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці. 

У 2026 годзе на гэтыя мэты будзе выдзелена 30 мільёнаў еўра. Пра гэта на канферэнцыі «Belarus: building foundations for democratic change» у Еўрапарламенце заявіла еўракамісар Марта Кос.

Аналагічная сума — 30 мільёнаў еўра — была выдзелена і на 2025 год.

Агульны аб'ём дапамогі беларускай дэмакратычнай супольнасці з боку ЕС, пачынаючы з 2020 года, дасягне 200 мільёнаў еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула