БЕЛ Ł РУС

Белінвестбанк папярэдзіў беларусаў пра некарэктны паказ балансу на картках

8.12.2025 / 10:2

Nashaniva.com

Пра магчымыя праблемы пры працы з карткамі папярэдзіў кліентаў «Белінвестбанк».

У фінустанове праінфармавалі, што з вечара панядзелка, 8 снежня, баланс на картках беларусаў можа быць некарэктным. На гэта могуць паўплываць тэхналагічныя работы, якія будуць праходзіць з 21:00 8 снежня да 09:00 раніцы аўторка, 9 снежня.

Такім чынам, прыкладна цягам 12 гадзін баланс на картках Белінвестбанка можа быць памылковым.

— Магчымыя і іншыя праблемы, — папярэдзілі ў прэс-службе.

Напрыклад, могуць часова быць недаступныя падаўжэнне або перавыпуск банкаўскіх аплатных картак, іх актывацыя, і іншыя аперацыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула