БЕЛ Ł РУС

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін

8.12.2025 / 7:55

Nashaniva.com

 Ён называе гэта адказам на напад камбаджыйскіх войскаў.

Фота: Valeria Mongelli/Anadolu via Getty Images

Паводле тайландскіх даных, у нядзелю загінулі двое тайландскіх салдат і яшчэ чацвёра былі параненыя, піша Бі-бі-сі.

Камбоджа адмаўляе, што яе войскі нападалі на тайландцаў. Яна сцвярджае, што тайландцы напалі першымі, а камбаджыйцы ўстрымаліся ад адказных дзеянняў.

Каралеўская армія Тайланда ў панядзелак заявіла, што знішчыла фунікулёр, які быў збудаваны камбаджыйцамі для падвозу зброі.

Памежная спрэчка паміж Камбоджай і Тайландам мае даўнюю гісторыю, і чарговае абвастрэнне здарылася ў ліпені, калі баі на мяжы працягваліся пяць дзён і забралі дзясяткі жыццяў.

Затым бакі падпісалі пагадненне аб спыненні агню пры пасрэдніцтве Малайзіі. Да гэтых намаганняў таксама падключыўся прэзідэнт ЗША Дональд Трамп: ён патэлефанаваў лідарам дзвюх краін і прыгразіў перапыніць тарыфныя перамовы з імі, калі баі не спыняцца. У кастрычніку ён спецыяльна зрабіў прыпынак у Малайзіі, каб прысутнічаць пры падпісанні мірнай дэкларацыі дзвюх краін.

Камбоджа за гэтыя намаганні намінавала Трампа на Нобелеўскую прэмію міру і заяўляе, што застаецца прыхільнай яго мірнай «здзелцы»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула