Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы
Бабруйскі актывіст сканаў у шэлтары ў Беластоку, куды яго адпусцілі са шпіталя чакаць суда.
69‑гадовы Уладзімір Усер з псеўданімам Лазараў. Скрыншот з фільма БТ «Чужое неба», для якога Уладзімір зняў сам сябе і сябра, думаючы, што стварае кадры «для фондаў»
Як стала вядома «Нашай Ніве», памёр Уладзімір Усер. Апошнім часам ён жыў у шэлтары Caritas у Беластоку. У былога бабруйскага актывіста спынілася сэрца. Усеру было 69 гадоў.
Уладзімір апошнім часам быў пад следствам па справе аб шпіянажы ў Польшчы. Паводле звестак польскай пракуратуры, трое беларусаў і двое ўкраінцаў з сакавіка 2024 года да лютага 2025‑га супрацоўнічалі з замежнай разведкай і выконвалі розныя заданні, якія атрымлівалі з паведамленняў у тэлеграме.
У іх задачы ўваходзіла фатаграфаванне аб'ектаў крытычнай інфраструктуры і месцаў, важных для бяспекі дзяржавы. Акрамя таго, яны павінны былі развешваць плакаты і маляваць графіці.
Па гэтай справе затрымалі і Усера. Але сілавікі пакінулі яго ў шпіталі праз дрэнны стан здароўя. Суда ён чакаў на волі.
Яшчэ раней Усер уляпаўся ў прапагандысцкі фільм БТ. Ён зняў некалькі сюжэтаў у Беластоку, якія потым выкарысталі ў агітцы «Чужое неба».
Чытайце таксама:
У Польшчы затрымалі за шпіянаж трох беларусаў і двух украінцаў
У затрыманага ў Польшчы таксіста-шпіёна знайшлі спіс беларусаў, за якімі ён меў заданне сачыць