БЕЛ Ł РУС

У Вільні прайшла акцыя супраць гібрыдных атак рэжыму Лукашэнкі

7.12.2025 / 16:11

Nashaniva.com

7 снежня ў Вільні каля Амбасады Беларусі прайшла акцыя супраць гібрыдных атак рэжыму. Яе ўдзельнікі падкрэслілі, што агрэсіўная палітыка Лукашэнкі не адлюстроўвае пазіцыю беларускага народа, паведамляе канал Святланы Ціханоўскай.

Усе фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Падчас акцыі адбыўся сімвалічны перформанс. Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай усталявалі каля плоту амбасады невялікую інсталяцыю: да скрынак прымацавалі геліевыя шары з надпісам «Забярыце — гэта — ваша». Так удзельнікі сімвалічна «вярнулі» рэжыму яго ўласныя гібрыдныя атакі і падкрэслілі, што беларускае грамадства не падзяляе такіх дзеянняў.

«Гібрыдныя атакі з боку Расіі і Беларусі — гэта спроба праверыць, ці расколецца дэмакратыя пад націскам. Кожная паспяховая правакацыя, кожнае закрыццё аэрапорта ці перапынак у лагістыцы — гэта спроба пасеяць разлад і стварыць ціск на дэмакратычныя краіны, каб яны пайшлі на саступкі аўтарытарным акторам. Мы паказваем, што дэмакратычная салідарнасць выходзіць за межы дзяржаўных граніц і што аўтарытарны ціск нас не падзеліць», — сказала дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула