БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні зімы яшчэ не будзе

6.12.2025 / 23:42

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што на наступным тыдні, з 8 да 14 снежня, зіму чакаць яшчэ не варта. Паводле яго слоў, надвор’е будзе хутчэй восеньскім: з паўднёвымі вятрамі ў краіну працягне паступаць цёплае паветра.

Здымак ілюстрацыйны з сацыяльных сетак

З Заходняй Еўропы праз Беларусь будуць праходзіць актыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць дажджы і мокры снег. Тэмпература будзе трымацца каля нуля — ад невялікага мінуса да невялікага плюса. Сярэднясутачныя паказчыкі будуць на 3‑5 градусаў вышэйшыя за кліматычную норму, што адпавядае хутчэй лістападу, чым снежню.

У пачатку тыдня краіна трапіць на паўднёвую перыферыю балтыйскага цыклону. Чакаецца воблачнае надвор’е, ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У начныя і раннія гадзіны месцамі магчымыя туман, галалёд. Вецер застанецца паўднёвым.

У ноч на 8 снежня тэмпература складзе ад -2 да +3, удзень — ад +1 да +7. На 9 снежня прагноз такі: ад 0° на паўночным усходзе да +8° на паўднёвым захадзе.

Бліжэй да сярэдзіны тыдня ападкі ў большасці раёнаў будуць слабець і паступова спыняцца, але туман і слізкасць на дарогах па-ранейшаму верагодныя. У ноч на 10 снежня тэмпература будзе ад -1 да +4, удзень — ад +2 да +8.

У другой палове тыдня надвор’ем зноў будуць кіраваць франтальныя сістэмы. У многіх рэгіёнах пройдуць ападкі, ноччу і раніцай магчымыя туман і галалёд. Уначы 11 снежня чакаецца —1…+4, удзень — +4…+9. 12 снежня паветра прагрэецца да +7.

На выхадных над Беларуссю будзе вобласць павышанага ціску і слабыя франты. Магчымыя невялікія кароткачасовыя ападкі. Сітуацыю дапоўняць туман і галалёдзіца ўначы і раніцай. У ноч на 13 снежня прагназуецца -2…+4, удзень — +2…+5. У нядзелю, 14 снежня, тэмпература складзе ад 0 да +6 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула