БЕЛ Ł РУС

Бабруйская «Белшына» вярнулася ў вышэйшую лігу

6.12.2025 / 16:42

Nashaniva.com

У стыкавых матчах «Белшына» прайшла «Смаргонь». 

Скрыншот відэа АБФФ

У чэмпіянаце вышэйшай лігі «Смаргонь» фінішавала 14-й, а «Белшына» ў розыгрышы першай лігі на трэцім месцы, таму згодна з рэгламентам клубы сышліся ў стыкавых матчах.

У сераду «Смаргонь» выйграла ў сябе дома 1:0, сёння «Белшына» забіла на апошніх хвілінах асноўнага часу, дадатковы час скончыўся нічым, а ў серыі пенальці перамог бабруйскі клуб 6:5.

«Смаргонь» пакідае вышэйшую лігу, а «Белшына» вяртаецца ў яе пасля вылету ў 2023 годзе. Бабруйскі клуб быў чэмпіёнам Беларусі ў 2001 годзе.

Таксама сёлета ў вышэйшую лігу выйшлі «Баранавічы» і магілёўскі «Дняпро», пакідаюць яе «Слуцк» і «Маладзечна». Чэмпіёнам краіны стаў «МЛ Віцебск».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула