БЕЛ Ł РУС

Мінчук разбіў самакатам вокны, выбег на вуліцу і заснуў

6.12.2025 / 13:36

Nashaniva.com

У міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што невядомы мужчына забег у адзін са сталічных інтэрнатаў і разбіў самакатам вокны.

Пасля мужчына выбег на вуліцу, упаў і заснуў, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Супрацоўнікі АМАП Першамайскага РУУС Мінска прыбылі на месца здарэння і затрымалі мужчыну. Ім аказаўся 29‑гадовы жыхар сталіцы. Мінчанін патлумачыў сваё паводзіны проста — быў моцна п’яны.

Цяпер фігуранту давядзецца кампенсаваць шкоду 300 рублёў.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула