БЕЛ Ł РУС

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі

6.12.2025 / 11:12

Nashaniva.com

На самай верхавіне дрэва каля корпуса БНТУ раніцай у пятніцу заўважылі жывёлу. Гэта не кот — гэта куніца.

Як яна туды забралася і адкуль увогуле ўзялася ў горадзе, не зусім ясна, але сітуацыя, прынамсі для самой куніцы, даволі напружаная, піша Onliner.by.

— Яна сядзіць там з самай раніцы. Людзі выклікалі МНС, думалі, што паставяць лесвіцу і спусцяць яе. Але высветлілася, што паставіць лесвіцу няма куды, а куніца яшчэ і скача з галіны на галіны, — перадае адзін са студэнтаў.

Кажуць, што жывёла відавочна напалоханая, адзін раз ледзь не звалілася з дрэва. Яна сядзела і не рухалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула