БЕЛ Ł РУС

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы

6.12.2025 / 8:33

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, ЕС пераследуе толькі тыя платформы, на якіх размяшчаюцца нязручныя або іншадумныя выказванні.

Павел Дураў. Фота: сацсеткі

Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў у X, што ЕС выстаўляе «невыканальныя правілы», каб караць тэхналагічныя кампаніі за адмову «ціха цэнзураваць свабоду слова». Так ён адказаў на допіс Ілана Маска, апублікаваны летам мінулага года, у якім уладальнік сацсеткі X паведаміў, што Еўракамісія прапанавала платформе «незаконную сакрэтную здзелку», паабяцаўшы ў абмен на цэнзуру некаторых выказванняў не штрафаваць яе. Аднак X адмовілася, заяўляў бізнесмен.

Напярэдадні ЕС аштрафаваў сацсетку X на €120 млн, абвінаваціўшы яе ў парушэнні закона аб лічбавых паслугах.

«Тое самае мы бачылі ў Францыі: беспадстаўнае «крымінальнае расследаванне», а потым спецслужбы прапанавалі сваю дапамогу, калі Telegram будзе ціха цэнзураваць выказванні ў Румыніі і Малдове», — напісаў Дураў у X.

Паводле яго слоў, ЕС пераследуе толькі тыя платформы, на якіх «размяшчаюцца нязручныя або іншадумныя выказванні(Telegram, X, TikTok…)».

На думку Еўракамісіі, верыфікаваныя акаўнты ў X з «сіняй птушачкай» ўводзяць карыстальнікаў у зман, бо ў X кожны ахвотны можа за грошы атрымаць статус «верыфікаванага» карыстальніка без якой-небудзь істотнай праверкі з боку кампаніі.

ЕК адвяла сацсетцы 60 дзён на ўстараненне парушэнняў, якія датычацца «сіняй птушачкі», і 90 дзён — на вырашэнне пытання з празрыстасцю рэкламы і прадастаўленнем доступу да даных.

Чытайце таксама:

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец

Каментары да артыкула