У Беларусь хочуць прывабіць 50 тысяч працоўных мігрантаў
Пастанова з новай дзяржаўнай праграмай «Збалансаваны рынак працы» на 2026-‑2030 гады з'явілася на Нацыянальным прававым партале.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo Hussein Ibrahim
У адпаведнасці з праграмай, да 2030 года міграцыйны прырост у Беларусі павінен дасягнуць не менш за 50 тысяч чалавек. На рэалізацыю гэтай дзяржпраграмы плануюць выдзеліць больш за 289,5 мільёна рублёў.
На гэты момант у Беларусі працуюць 32 тысячы працоўных мігрантаў — гэта ў паўтара раза больш, чым годам раней.
У асноўным працоўныя мігранты прыехалі ў Беларусь з дзяржаваў Сярэдняй Азіі. Каля 70% працоўных мігрантаў у Беларусі занятыя ў рабочых прафесіях.
Чытайце таксама:
У Баранавічы завязуць работнікаў з Пакістана
Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп