БЕЛ Ł РУС

У Мінску будуюць гандлёвы цэнтр з трапічным паркам

5.12.2025 / 17:43

Nashaniva.com

У Каменнай Горцы працягваецца будаўніцтва буйнога гандлёва-забаўляльнага цэнтра Mega Park. Першапачаткова яго збіраліся адкрыць у 2025 годзе, але нядаўна на інстаграм-старонцы ГЗЦ з'явілася інфармацыя пра перанос запуску на канец 2026 года, піша Blizko.by.

Таксама ў сацсетцы паказалі дызайн атрыума з відам на зялёную зону.

Мяркуецца, што ў ГЗЦ таксама будуць працаваць: 7 кіназалаў у новай канцэпцыі афармлення, дзіцячы парк забаў, фітнэс-цэнтр, класічны фудкорт і фудхол з аўтарскімі кухнямі.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска з'явіўся хаб, дзе можна зараджаць 22 электрааўтамабілі адначасова

У ціхім мінскім мікрараёне на беразе Свіслачы плануюць новае будаўніцтва

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

У гандлёвым цэнтры Galleria Minsk з'явілася незвычайная інсталяцыя ФОТЫ

Каментары да артыкула