БЕЛ Ł РУС

Мінінфарм раіць беларусам не высылаць YouTube дакументы для праверкі ўзросту

5.12.2025 / 16:54

Nashaniva.com

Раней стала вядома, што карыстальнікам YouTube, у тым ліку і з Беларусі, сталі масава паведамляць, што пры спробе адкрыць відэа са ўзроставымі абмежаваннямі цяпер патрабуецца загрузка дакументаў — пашпарта, правоў кіроўцы або сэлфі. Міністэрства інфармацыі выконваць гэтыя патрабаванні не раіць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Для многіх беларусаў такая практыка выглядае трывожнай: перадача сканаў дакументаў і фатаграфій павышае рызыку ўцечкі асабістых даных, асабліва на фоне росту кібермахлярства.

Эксперты адзначаюць, што новаўвядзенне можа стаць дадатковай перашкодай у доступе да кантэнту, паколькі карыстальнік фактычна аказваецца перад выбарам — прыватнасць або магчымасць прагляду.

У сувязі з гэтым Міністэрства інфармацыі раіць:

Чытайце таксама:

Youtube пачаў патрабаваць у беларусаў пацвердзіць узрост

Махляры рассылаюць падробныя лісты ад імя Беларусбанка

Назваўшы слова «Пакемон», мінчанка страціла 50 тысяч рублёў

Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT

Каментары да артыкула