БЕЛ Ł РУС

Спыненая схема незаконнай легалізацыі мігрантаў

5.12.2025 / 15:47

Nashaniva.com

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа выявілі групу з чатырох беларусаў і двух замежнікаў, якія дапамагалі прадстаўнікам краін Сярэдняй Азіі ўязджаць у Беларусь, паведамляе прэс-служба МУС.

Яны на працягу некалькіх гадоў за грошы выраблялі і падавалі ў дзяржаўныя ўстановы заведама падробленыя дакументы як ад фіктыўных, так і ад рэальных работадаўцаў. Такім чынам зламыснікі махлярскім спосабам забяспечвалі нелегалам атрыманне ўездавых віз і дазволаў на часовае пражыванне ў Беларусі. Пасля рэгістрацыі яны заставаліся на тэрыторыі нашай краіны, але займаліся іншай дзейнасцю.

Папярэдне ўстаноўлена 120 чалавек, якія скарысталіся такімі паслугамі.

Следчымі заведзена крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Падазраваныя затрыманыя. Падчас вобшукаў па месцах іх пражывання канфіскаваны электронныя носьбіты, дакументы фінансава-гаспадарчай і іншай дзейнасці, буйныя сумы наяўнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула