БЕЛ Ł РУС

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня

5.12.2025 / 10:21

Nashaniva.com

На наступным тыдні пасля нядоўгага пахаладання характар надвор’я ў Беларусі значна зменіцца, бо на наш рэгіён узмоцніць уплыў абшырная цыкланічная дэпрэсія з цэнтрам над Брытанскімі астравамі.

У яго пярэдняй частцы чакаецца магутны вынас цяпла з Атлантыкі. У выніку на большай частцы Еўропы ўсталюецца анамальна цёплае надвор’е са шматлікімі тэмпературнымі рэкордамі.

Дзённыя максімумы на паўднёвым захадзе Францыі могуць дасягнуць +22°С, у Германіі +17°С, паведамляе тэлеграм-канал «Метэавайб».

У Беларусі пік цяпла чакаецца 10—11 снежня, калі суткавыя максімумы дасягнуць +5…+10 °C, а тэмпературны фон месцамі можа перавысіць норму на 10 °C. Таксама не выключаныя новыя суткавыя рэкорды максімальных тэмператур.

Згодна з доўгатэрміновым прагнозам мадэлі ECMWF, пасля нядоўгага пахаладання 13—14 снежня нас зноў можа чакаць магутная хваля атлантычнага цяпла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула