У Маямі скончылася сустрэча прадстаўнікоў Украіны і ЗША
На гэтай сустрэчы Украіну прадстаўлялі сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў і начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Андрэй Гнатаў.
Рустэм Умераў, фота УНІАН
На сустрэчы абмяркоўваўся «мірны план» адносна Украіны. Падрабязнасці пакуль не вядомыя.
Напярэдадні дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксандр Беўз адзначаў, што ўкраінскі бок імкнецца атрымаць даклад пра нядаўнія перамовы спецыяльных прадстаўнікоў ЗША Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера з Уладзімірам Пуціным, піша УНІАН.
Чытайце таксама:
«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.
Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца
Ушакоў: Кампрамісаў падчас сустрэчы Пуціна з Уіткафам не дасягнулі