На МКАД адбылася аварыя з удзелам шасці машын
Каля 17:20 на 1‑м кіламетры знешняга кальца МКАД адбыліся адразу два сутыкненні, паведаміла УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Прычынай абодвух аварый стала недастаткова бяспечная дыстанцыя паміж аўтамабілямі. Спачатку сутыкнуліся тры машыны, а пасля ў той жа паласе праз такую ж прычыну яшчэ тры аўто трапілі ў аварыю.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, транспартныя сродкі атрымалі толькі механічныя пашкоджанні.