БЕЛ Ł РУС

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме

4.12.2025 / 17:12

Nashaniva.com

У краме «Суседзі» ў Новай Баравой, што пад Мінскам, здарыўся трагічны выпадак: там памёр 89‑гадовы пенсіянер, паведамляе выданне «Прысталічча».

Фота: А100

Мужчыну зрабілася кепска падчас куплі — ён страціў прытомнасць і ўпаў. Медыкі, якія прыбылі на выклік, канстатавалі смерць. У міліцыі адзначаюць, што ніякіх прыкмет крыміналу ў гэтай смерці няма.

Як расказалі ў адміністрацыі гандлёвага цэнтра, усё адбылося паміж 13‑й і 14‑й гадзінамі. Мужчына прыйшоў у краму разам з жонкай. Пасля яго падзення супрацоўнікі адразу выклікалі хуткую і паспрабавалі абгарадзіць месца здарэння. Рэанімацыя працягвалася даволі доўга, але ўратаваць пенсіянера не здолелі.

Жонка памерлага была ў моцным шоку і не патрапіла нават адказаць, ці мае пара дзяцей. 

Чытайце таксама:

Памёр Ілля Жалезнякоў — беларус, якому ў Польшчы перасадзілі сэрца

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу

Памёр Генадзь Пашкоў

Каментары да артыкула